Александр Семёнович Жуковский - основатель школьного музея

Нарадзіўся  Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі 19 лютага 1920 года ў  беларускай  сям’і,  якая,  як  і  тысячы  беларусаў, была  эвакуіравана  ў  глыб  Расіі.  Сям’я  Жукоўскіх  апынулася  аж  у Арэнбургу, дзе іх напаткала вялікае гора. Там памерлі маці, два браты і сястра.  Бацька Аляксандра Жукоўскага, Сямён Мікалаевіч вярнуўся дамоў у родную  вёску  Ашнаравічы  на  Слонімшчыну    з  маленькім Сашам і са сваёй маці. Сашу Жукоўскаму тады было ўсяго 6 месяцаў. Але  бацька  хутка ажаніўся  і  ў  Сашы  з  гадамі  з’явілася  яшчэ  5 братоў і сясцёр.
Першым і галоўным настаўнікам Сашы Жукоўскага быў ягоны бацька — сельскі шавец, якога ў Ашнаравічах і ў навакольных вёсках добра ведалі, як дасціпнага чалавека і выдатнага майстра. Ён вельмі хацеў, каб сын атрымаў адукацыю. У Дзераўноўскую школу дзяцей з іх вёскі  мала хто аддаваў. А Аляксандр Жукоўскі быў  адным з вёскі, хто дайшоў да сёмага класа. Вельмі перажываў Аляксандр, калі пасля сёмага класа яму давялося паставіць кропку ў асваенні граматы. Сям’я мела паўтара гектара зямлі, а бацька і мачаха гадавалі яшчэ пяцёра дзяцей. Абавязак старэйшага – дапамагаць бацькам, таму Аляксандр Сямёнавіч пайшоў служыць да багатага хутараніна.
“Аднойчы Аляксандр Сямёнавіч  сустрэў кіраўніка школы і той здзівіўся, што такі здольны вучань  не працягвае вучобу. Паабяцаў дапамагчы  паступіць ў гімназію імя Тадэвуша Касцюшкі. Але ж не атрымалася нічога з  задумкі  навучаць падлетка за кошт гміны. Аднак з падробленымі дакументамі яму пашанцавала паступіць у Варшаўскую гімназію імя С. Панятоўскага. Параіўшыся  са  сваім  настаўнікам  Стэфанам  Іванашкам,  здаў  уступныя экзамены ў польскую дзяржаўную гімназію імя Т. Касцюшкі № 922 у Слоніме.  Паколькі  плаціць  за навучанне  Жукоўскаму  не было  чым, Стэфан  Іванашка  дапамог  яму  за  дзяржаўны  кошт  паступіць  у гімназію №  5  Ю.Панятоўскага  ў  Варшаву.  Туды  і  паехаў  беларускі юнак.  Аднак давялося Аляксандру Сямёнавічу закончыць усяго два класы, бо пачалася Другая сусветная вайна. Вярнуўся дамоў, на Слонімшчыну, і па скарочанай праграмме да пачатку Вялікай Айчыннай вайны  атрымаў сярэднюю адукацыю, бо датэрмінова здаў усе экзамены,”- успамінае малодшы брат Аляксандра Сямёнавіча, Жукоўскі Уладзімір Сямёнавіч.
Падчас вайны Аляксандр Жукоўскі жыў з бацькамі ў Ашнаравічах. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Дзераўная. Вайна  вайной,  а  дзяцей  вучыць  трэба  было.  Што  і  рабіў  малады беларускі настаўнік, які добра валодаў нямецкай мовай. У час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Сталіна брыгады імя Ракасоўскага, перадаваў звесткі партызанам.  Па загадзе камандзіра партызанскага  атрада паступіў на службу да немцаў,  што  дазваляла яму з лёгкасцю здабываць інфармацыю аб  перамяшчэнні немцаў. Пасля вайны ўсё сваё жыццё  Аляксандр Сямёнавіч звязаў з педагогікай.
Жукоўскі Аляксандр Сямёнавіч  скончыў гістарычны факультэт Баранавіцкага дзяржаўнага беларускага педагагічнага інстытута, працаваў загадчыкам Ашнаравіцкай пачатковай школы,  потым  Ёцавіцкай,  Горкаўскай  школ  на  Дзятлаўшчыне, намеснікам  дырэктара  і  дырэктарам  Вішаўскай  школы,  потым дырэктарам Чамяроўскай васьмігадовай школы на Слонімшчыне.
У жніўні 1949 года быў накіраваны у Вішаўскую сямігадовую школу Дзятлаўскага раёна, затым Слонімскага раёна, дзе пяць гадоў быў завучам, а апошнія сем гадоў яе дырэктарам.
Аляксандр Сямёнавіч прывіваў сваім вучням любоў да роднага краю да яго багатай гераічнай гісторыі.  Менавіта тут ён стварае першы краязнаўчы куток, пачынае свой шлях краязнаўца.
Дванаццаць  гадоў свайго жыцця прысвяціў ён школе. Шмат добрых спраў зроблена за гэты час. 
У  вёсцы  Чамяры на пачатку  1960-х  гадоў  Аляксандр  Жукоўскі пачаў збіраць першыя звесткі пра гісторыю роднага краю. А аднойчы ў школу ён запрасіў усіх вяскоўцаў і выступіў з дзіўнай прапановай па тых часах  -адкрыць у Чамярах музей. Некаторыя нават на смех яго паднялі:  хіба няма  больш  важнай  справы пасля вайны,  чым  музей…  Але  Аляксандру Жукоўскаму ўдалося зацікавіць людзей. Людзі яму паверылі. Яны дзяліліся з дырэктарам ўспамінамі, а ён запісваў усё ў сшытак. “ Пяць тоўстых сшыткаў занялі ўспаміны чамяроўцаў. Часта збіраліся яны групамі  ў каго-небудзь на вячоркі. Там з’яўляўся і дырэктар  школы і  ўважліва запісваў усё  тое,  што яму расказвалі старэйшыя жыхары вёскі. З часам чамяроўцы захапіліся  задумай і ўжо самі шукалі стваральніка музея, каб перадаць цікавыя матэрыялы  і  экспанаты. За некалькі гадоў работы невялічкі краязнаўчы куток ператварыўся  ў музей, які хутка стаў народным,”- успамінае родны брат А.С. Жукоўскага. Потым сталі прыносіць для музея рэчы: прыгожую гусарскага форму, сякера XVI стагоддзя, манеты і шмат падпольнай літаратуры. Вось так разам з людзьмі ён стварыў музей. Бязмежная была яго радасць, калі краязнаўчы музей у Чамярах нарэшце быў адкрыты. А праз некалькі месяцаў яшчэ адна добрая навіна: музею прысвоена званне “Народны”. У той час ён прызнаны лепшым музеем Гродзенскай вобласці. І пачалі прыязджаць у Чамяроўскую школу дэлегацыі з усёй Беларусі. Вопыт краязнаўчай работы А.С.Жукоўскага  шырока вывучаўся раённым і абласным аддзеламі адукацыі.
На жаль, цяпер даўно ў Чамярах няма школы і слядоў не засталося ад таго музея. Лёс экспанатаў невядомы.
З 1964 года Аляксандр Жукоўскі стаў працаваць настаўнікам гісторыі  ў  СШ    4  г.  Слоніма.  Але  і  тут  ён  займаўся  не  толькі педагогікай, але і краязнаўчай, музейнай справай. Створаны ім музей у СШ № 4 г.Слоніма да сённяшніх дзён лічыцца адным з найлепшых школьных  музеяў  рэспублікі. У СШ № 4 ён спачатку займаў увесь трэці паверх школы, а цяпер музей месціцца ў асобным будынку, агульнай плошчай 300 кв.м.  
У фондах музея сёння захоўваецца звыш 8 тысяч  унікальных  экспанатаў,  сабраных  Аляксандрам  Жукоўскім. 
Найбольш  экспанатаў,  прысвечаных  Другой  сусветнай  вайне.  Ёсць  шмат  дакументаў 1920-1930-х гадоў, скульптурныя партрэты, творы жывапісу вядомых беларускіх мастакоў, некаторыя адзінкі зброі, узнагароды, франтавыя пісьмы, фотаздымкі, альбомы і г.д. Экспазіцыі  школьнага  музея  сёння  складаюцца  з  наступны раздзелаў:  “Наш  край  у  1914-1920  гадах”,  “Слонімшчына пад уладай Польшчы ў 1920-1939 гг.”, “Сацыяльныя ператварэнні  на  Слонімшчыне  (1939-1941гг.)”,  “Наш  край  у  гады  Другой сусветнай вайны”, “Слонімшчына сёння”, “Выпускнікі СШ № 4”.
Выключная  працавітасць,  выдатная памяць, талент даследчыка, прынцыповасць, настойлівасць і неардынарнасць думкі дамагалі яму да апошніх дзён жыцця весці пошукавыя  і  даследчыя  працы  па  ўзнаўленню  гераічнага  мінулага  Слонімшчыны.
Прызначэнне музея не толькі ў зборы, вывучэнні, захаванні і выстаўленні для знаёмства розных матэрыялаў, важных дакументаў і рэчавых экспанатаў, якія ўвасабляюць свой час, а таксама у патрыятычным выхаванні школьнікаў, у дапамозе ветэранам. Аляксандр Сямёнавіч не без гонару расказваў пра тое, што дзякуючы намаганням юных следапытаў і па хадайніцтву савета музея многія ветэраны палепшылі свае бытавыя ўмовы. Вялікая пошукавая дзейнасць патрабавала вялікай працы і цярпення. Аляксандр Сяменавіч трымаў сувязь з ветэранамі, сем’ямі загінуўшых, аказваў ім практычную дапамогу ў забеспячэнні палівам, устаноўцы кватэрных тэлефонаў.
Увекавечанне памяці народнага подзвігу – гэта  перайменаванне чатырнаццаці вуліц горада.
Слонімцы павінны ведаць імены герояў-вызваліцеляў і герояў-абаронцаў. Рачны карабель “Іван Тутарынаў” і марскія “Кузьма Гнідаш”, “Генерал Пліеў”, “Аляксандр Осіпаў”, “Генерал Сабір Рахімаў”, “Павел Батаў”, порты прыпіскі,  якіх Петрапаўлаўск-Камчацкі, Вентспілс, Талін, Баку, Калінінград, таксама атрымалі свае назвы не без удзелу савета музея чацвёртай сярэдняй шолы. Школа з 1980 года стала вядомай ў горадзе як школа імя П.І.Батава. Настойлівасць і вялікую волю праявілі ў гэтай справе юныя патрыёты на чале з Аляксандрам Сямёнавічам Жукоўскім – кіраўніком музея.
Дзякуючы намаганням савета Народнага музея баявой  і рэвалюцыйнай славы носіць  і па ініцыятыве Аляксандра Сямёнавіча на паштовых канвертах з’явіліся партрэты Герояў Савецкага Саюза Якава Задарожнага, Кузьмы Гнідаша, Паўла Батава і Фёдара Сінічкіна.
Дзякуючы Аляксандру Сямёнавічу Жукоўскаму, савету яго музея ўдалося  ўстанавіць  55  прозвішчаў  савецкіх  воінаў,  якія  загінулі падчас вайны на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі  сярэдняй школы №4 ў гонар удзельнікаў  баёў  за вызваленне  Слоніма  у  гады  Вялікай Айчыннай вайны  быў адкрыты памятны абеліск
Будучы з 19 лютага 1990 года на пенсіі, А.С.Жукоўскі працягвае працаваць у СШ № 4, а затым метадыстам Народнага музея. І гэта нягледзячы на ​​2-ю групу інваліднасці!   Аляксандр Сямёнавіч не ўяўляў свайго жыцця без музея, якому аддаў дзясяткі гадоў свайго жыцця, у які ўклаў непамерную працу і талент гісторыка-даследчыка, патрыёта роднай зямлі. Да апошняга дня свайго жыцця ён працаваў у музеі, вырашаў яго праблемы, рыхтаваў сабе змену, перадаючы маладым свой вопыт і веды. Звыш 50 гадоў працаваў    А.С. Жукоўскі  у школах Гродзеншчыны. “Колькі іх было – маіх выпускнікоў, вучняў! І кожны раз па – свойму хвалюешся, калі былыя вучні па-сапраўднаму апраўдваюць твой давер, давер школы! Бо што можа быць даражэй за ўсведамленне таго, што твая праца не прапала дарэмна, што былога твайго вучня паважаюць і цэняць людзі”.А ганарыцца Аляксандру Сямёнавічу ёсць кім, сярод яго вучняў –выпускнікі  Пётр Рыгоравіч Чаус  і  Леанід Сямёнавіч Мальцаў.
Пры жыцці Аляксандр Жукоўскі быў узнагароджаны шматлікімі нагруднымі  знакамі,  медалямі,  граматамі,  у  тым  ліку  і  граматай Савета Міністраў СССР. У 1990 годзе яму было прысвоена ганаровае званне  заслужанага  работніка  культуры  Беларусі.  
22 красавіка 2015 года  музею споўнілася 50 гадоў. Музей з’яўляецца цэнтрам грамадзянска-патрыятычнай выхавання. На яго базе праходзіць шмат семінараў. А колькі тут штомесяц бывае экскурсій! Усе запісы ў кнізе водгукаў сведчаць пра тое, што справа Аляксандра Сямёнавіча  Жукоўскага  жыве.
Журналістыка – яго другая прафесія, менавіта так назваў сваю цягу да журналісцкай  творчасці А.С. Жукоўскі.  А. С. Жукоўскі з’яўляўся пастаянным пазаштатным карэспандэнтам раённай газеты.
Акрамя  гэтага,  Аляксандр  Жукоўскі  на  працягу  ўсяго  свайго жыцця  шмат  пісаў  і  друкаваў  свае  артыкулы  па  гісторыі, краязнаўстве  і  педагогіцы.  У  1971  годзе  (другое  выданне  выйшла  ў 1973 годзе) выдавецтва “Народная асвета” выпусціла ў свет ягоную кнігу  “Школьны  музей  рэвалюцыйнай  і  баявой  славы”,  дзе  аўтар абагульніў  свой  багаты  вопыт  па  зборы  матэрыялаў  і  арганізацыі школьнага музея, цікава  расказаў  пра разнастайную працу юных краязнаўцаў, пра тое, як трэба выкарыстоўваць матэрыялы музея ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце ў школе і па-за школай.
А ў 1990 годзе ў  Гродне  выйшла  яго  невялікая  кніжачка  “Яны прынеслі вызваленне”, прысвечаная героям Вялікай Айчыннай  вайны.
























Экспозиция "Спешил жить для Слонимщины"

1. Портрет А.С. Жуковского. П.Ф. Бурcевич к 80-летию со дня рождения, 2000 год
2. Документ, свидетельствующий о том, что А.С. Жуковский получал стипендию в Варшавской гимназии. 1939 г.
3. Грамота за активное участие в оборонно-массовой работе и к 50-летию ВС СССР. 1965г.
4. Грамота за активное участие в оборонно-массовой работе и военно-патриотическом воспитании молодежи в организациях ДОСААФ. 1968г.
5. Грамота за активное участие в работе по героико-патриотическому воспитанию молодёжи. 1970г.
6. Почетная грамота за большую работу по коммунистическому воспитанию подрастающего поколения в честь 100-летия со дня рождения В.И. Ленина. 1970г.
7. Грамота за активную добросовестную работу в товариществе охраны памятников истории и культуры. 1972г.
8. Грамота за успешное исполнение социалистических обязательств в честь 50-летия создания СССР. 1972г.
9. Грамота в связи с 50-летием создания СССР и активном участии в работе газеты.
10. Грамота за активное участие в работе по военно-патриотическому воспитанию молодежи. 1973г.
11. Грамота за активное участие в оборонно-массовой работе и в связи с 50-летием оборонного Общества. 1977г.
12. Диплом 1 степени за активную работу музея, признанного победителем республиканского смотра, посвященного 60-летию Великого Октября. 1978г.
13. Почетная грамота за большую работу по коммунистическому воспитанию подрастающего поколения и в связи с 60-летием Всесоюзной пионерской организации имени В.И. Ленина. 1982г.
14. Грамота за активное участие в работе по героико-патриотическому воспитанию молодежи. 1985г. 
15. А.С. Жуковский награжден Вымпелом СКВВ за результативную поисковую работу. 1986г.
16. Почетная грамота за активную работу по охране, использованию и пропаганде памятников истории и культуры образованию рабочих на революционных, боевых и трудовых традициях советского народа. 1986г. 
17. Почетная грамота за достижение наивысших результатов во всесоюзном социалистическом соревновании в честь 70-летия великой октябрьской социалистической революции. 1987г.
18. Грамота за искреннюю дружбу с газетой и в связи с 60-летием "Пионера Беларуси". 1989г. 
19. Поздравление с 50-летием освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. 1994г. 
20. Письмо Александру Семеновичу Жуковскому
21. Доклад "Роль краеведческого уголка в воспитании любви к родному краю"
22. "Из опыта организации работы краеведческих музеев". 1966г. 
23. Свидетельство об избрании депутатом. 1959 и 1961гг.
24. Документы, свидетельствующие об участии А.С. Жуковского в конференциях, слётах различных уровней.
25. Записная книжка участника III Всесоюзных педагогических чтений. Минск, 1973г.
26. Членские билеты А.С. Жуковского различных обществ и товариществ 1952-1991 года
27. Свидетельство об участии А.С. Жуковского в ВДНХ СССР. 1968 и 1969 гг.
28. Свидетельство за активную работу по пропаганде достижений советской педагогической науки среди широкой педагогической публики и активный вклад в распространение педагогических знаний среди населения. 1991 и 1994 гг.
29. Брошюры по школьному музею разработанные А.С. Жуковским в 1971, 1973 1990- ых годах.
30. Рабочие портфели А.С. Жуковского
31. Личные вещи А.С. Жуковского
32. Электрофон 1974 г., из личных вещей А.С. Жуковского
33. Стереопластинка А.С. Жуковского
34. Печатная машинка, которую использовал А.С. Жуковский в работе
35. Стереопластинки 1973-1986 гг., из личного архива А.С. Жуковского





Комментариев нет:

Отправить комментарий